Мікалая Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу прад'яўлена абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта. Пра гэта, спасылаючыся на слова адваката Паўла Сапелкі, паведамляе “БелаПАН”. Па звестках праваабаронцы Алега Воўчака, дакументы аб прад'яўленні абвінавачвання былі перададзеныя Аўтуховічу, якога ўтрымліваюць ў мінскім следчым ізалятары № 1, увечары 20 лістапада. Аўтуховіч па-ранейшаму абвінавачваецца па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі, то бок у падпале маёмасці ваўкавыскіх чыноўнікаў, і па артыкуле 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (ст. 13).

Акрамя таго, яго абвінавацілі яшчэ і ў захоўванні выбуховых рэчываў.. Па інфармацыі праваабаронцы, па ўсіх эпізодах Аўтуховіч праходзіць як арганізатар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі