Міліцыя: Папярэдне, у наездзе на жанчыну ў Салігорску вінаваты супрацоўнік ДАІ

Міліцыя: Папярэдне, у наездзе на жанчыну ў Салігорску вінаваты супрацоўнік ДАІ

29 снежня у Салігорску супрацоўнік ДАІ на машыне збіў пешахода — мясцовую жыхарку Вольгу Шарыдоду 1983 года нараджэння. Жанчына пераходзіла дарогу па “зебры”, у выніку ДТЗ яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Паводле папярэдняй версіі, у здарэнні вінаваты супрацоўнік ДАІ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Яўген Сачак: “Супрацоўнік ДАІ знаходзіўся на службе, прайшоў агляд на ступень фізічнага стану да ДТЗ і пасля ДТЗ у бальніцы. Кіроўца быў цвярозы. Мы праводзім праверку, пасля якой будуць дадзеныя канчатковыя вынікі. Паводле папярэдняй ацэнкі, ДТЗ адбылося па віне супрацоўніка ДАІ, гаворка ідзе пра парушэнне правілаў дарожнага руху: не прапусціў пешахода на пераходзе. Канчатковыя вынікі будуць па выніках медыцынска-судовай экспертызы, у тым ліку, будзе вызначаная ступень віны супрацоўніка ДАІ”.

Месца дарогі, дзе адбылося ДТЗ, было асветленае, аварыя адбылася ў цёмны час, асфальт быў мокры, дадаюць у міліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі