Міліцыя прыйшла здымаць бел-чырвона-белыя сцягі ў жылым комплексе "Каскад"
Зранку 2 верасня міліцыя і людзі ў цывільным прыйшлі ў двор жылога комплекса "Каскад" у Мінску. Напярэдадні жыхары комплекса развесілі над дваром з тузін бел-чырвона-белых сцягоў, якія лунаюць у паветры. Цяпер міліцыянты разважаюць, як іх зняць.
З вокнаў ім крычаць "Валіце адсюль!". Некаторыя міліцыянты спрабуюць трапіць у пад'езды дамоў.
Дарэчы, комплекс размешчаны недалёка ад будынка ўпраўлення мінскай абласной міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.