Міліцыя выклікае Паўла Вінаградава “адзначыцца”

Напрыклад, 25 ліпеня Вінаградаў правёў у Маскоўскім РУУС шэсць гадзінаў — міліцыянты праводзілі з ім “прафілактычную размову”. Па дзіўным супадзенні, у гэты дзень у Мінску праходзіў суд над лідарам кампаніі “Гавары праўду” Уладзімірам Някляевым.

“Калі мяне ў міліцыю менавіта выклікаюць, а не я сам туды прыходжу, дык быў толькі адзін раз, калі ўсё скончылася добра і мяне адпусцілі”, — распавядае Еўрарадыё Павел Вінаградаў.

У Мінску працягваюцца прэвентыўныя затрыманні апазіцыянераў

Па стане на 13:00 актывіст знаходзіцца ў сваёй кватэры ў Мінску. Па яго словах, яму ўжо двойчы тэлефанавалі з міліцыі і выклікалі ў пастарунак. Нехта спрабуе “ламіцца” у дзверы. Так ці інакш, да 18:00 Павел Вінаградаў мусіць з’явіцца ў Маскоўскім РУУС. Але пайсці туды ён хоча з адвакатам.

Павел Вінаградаў: “Ён мае права ісці са мной “на адзнаку”. Ну вось, я і пайду з ім. У прынцыпе, ніхто не можа перашкодзіць міліцыі забраць мяне з дому пасля 20-й гадзіны, калі я буду абавязаны адчыняць дзверы. Але пакуль… Пакуль пазмагаемся”.

Нагадаем, па справе Плошчы ў Мінску Паўла Вінаградава асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня 2011 года хлопца вызвалілі па памілаванні. Але ад 10 красавіка 2012 года да Вінаградава ўжыты рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. На Вінаградава наклалі шэраг абмежаванняў. Гэты рэжым матывавалі тым, што Вінаградаў працягвае мець кантакты з асуджанымі судом асобамі, не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі