Міліцыянты з Віцебшчыны раз на два месяцы сядаюць за руль нецвярозымі
26 крымінальных спраў былі распачаты ў адносінах да 18 супрацоўнікаў міліцыі Віцебскай вобласці ў мінулым годзе.
Міліцыянтаў ловяць на хабары, перавышэнні паўнамоцтваў, бяздзеянні ды на іншых злачынствах. Як паведаміў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Леанід Фармагей, раз на два месяцы які-небудзь міліцыянт абавязкова трапляецца на тым, што кіруе аўтамабілем у нецвярозым стане.
Дарэчы, ў Гарадоцкім раёне да двух гадоў папраўчых работ быў асуджаны супрацоўнік міліцыі, які п'яным на сваёй машыне трапіў у аварыю. Разам з ім у аўтамабілі ехалі яшчэ два міліцыянты, таксама нецвярозыя.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск