Міліцыянты здымалі адбіткі пальцаў у родных памерлага дзеяча Партыі БНФ
У розных рэгіёнах краіны прадстаўнікі міліцыі і КДБ працягваюць выклікаць на размовы актывістаў апазіцыйных партый і арганізацый, у сувязі з расследаваннем выбуху 4 ліпеня ў Мінску. У Драгічыне яны знялі адбіткі пальцаў у родных памерлага больш за два гады таму дзеяча Партыі БНФ Канстанціна Мысліўца.
Вось што распавёў Еўрарадыё брэсцкі правабаронца Уладзімір Вялічкін:
"Учора тры чалавекі ў цывільным прыйшлі раніцай да ўдавы Канстанціна Мысліўца Галіны і прыёмнага сына Кірыла. Пыталіся, дзе яны былі і што рабілі ў дзень выбуху ў Менску. Узялі адбіткі пальцаў у пенсіянеркі і хлопца. І сышлі".
Вялічкін адзначае, што сям'я Мысліўцоў - вядомая на Драгічыншчыне. Канстанцін Мыслівец ад самага пачатку быў сябрам БНФ, лідэрам апазіцыйнага руху ў Драгічынскім раёне. Пасля апошняй прэзідэнцкай кампаніі ён не вытрымаў псіхалагічнага ціску і памёр.
Такая ўвага да сям'і Канстанціна Мысліўца можа быць выклікана і тым фактам, што яго бацька-франтавік і 16-гадовы брат пасля вайны змагаліся супраць савецкай улады ў складзе антыбальшавіцкага партызанскага атрада, гераічна загінулі ў баю ў 1951-м годзе.