Міліцыянты знайшлі цела зніклай Ірыны Кужэльнай і затрымалі падазраванага

Сёння быў затрыманы падазраваны ў забойстве 7-гадовай Ірыны Кужэльнай, якая знікла ў Лагойскім раёне 23 лістапада. У той жа час у лесе недалёка ад вёскі, дзе жыла дзяўчынка, міліцыянты знайшлі яе цела. Абставіны смерці пакуль невядомыя. На целе выяўленыя сляды гвалту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы намеснік лагойскага РАУС Уладзімір Жданеня.

“Падазраванага затрымалі тут на лецішчах. У дадзены момант ён дае паказанні. Пакуль ён проста падазраваны, але верагоднасць, што забойца менавіта ён, вельмі вялікая”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі