Мілінкевіч аддаў міжнародную прэмію былому палітвязню Севярынцу

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху “За Свабоду”, уганараваны міжнароднай прэміяй “За грамадзянскія заслугі”, заснаванай Пражскім Таварыствам міжнароднага супрацоўніцтва. Аднак адразу ж палітык заявіў, што вырашыў прэмію перадаць былому палітвязню Паўлу Севярынцу.

Аляксандр Мілінкевіч: “Надзвычай паважаю Паўла, даўно яго ведаю. Паважаю, як мужнага чалавека з дзіўнай энергетыкай. Адданага справе. Проста для мяне гэта прыклад у палітыцы”.

Мілінкевіч кажа, што ўжо існуе пэўная традыцыя перадачы прэміі “За грамадзянскія заслугі”. Калісьсі Вацлаў Гавэл, атрымаўшы яе, аддаў галоўнаму рэдактару “Нашай нівы” Андрэю Дыньку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі