Мілінкевіч усклаў вянок каля прахадной завода “Пінскдрэў-ДСП” (фота)
Учора вечарам Аляксандар Мілінкевіч наведаў Пінск. Палітык усклаў жалобны вянок каля прахадной завода “Пінскдрэў-ДСП”, на якім 25 кастрычніка адбыўся выбух, у выніку якога загінула 14 чалавек. Рабочыя, якія ішлі на працу на начную змену, прасілі Аляксандра Мілінкевіча прыцягваць як мага больш увагі да пінскай трагедыі.
Нагадаем, учора Мілінкевіч звярнуўся з заклікам да кіраўніка дзяржавы абвясціць 2 лістапада нацыянальную жалобу. Заклік падтрымалі прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч.
Нагадаем, учора Мілінкевіч звярнуўся з заклікам да кіраўніка дзяржавы абвясціць 2 лістапада нацыянальную жалобу. Заклік падтрымалі прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч.