Мілінкевіч заклікае ўлады абвясціць нацыянальную жалобу
Лідэр руха "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заклікае беларускія ўлады абвясціць нацыянальную жалобу ў знак салідарнасці з польскім народам. Вось што гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным праз афіцыйны сайт Мілінкевіча:
"Нашы суседзі, палякі, перажываюць вялікую трагедыю. У авіякатастрофе загінулі лепшыя прадстаўнікі палітычнай, вайсковай, інтэлектуальнай і грамадскай эліты краіны на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім. Усе суседзі Польшчы, у тым ліку Расія і Украіна, абвесцілі нацыянальную жалобу ў сувязі з гэтым.
Па ўсіх нормах чалавечнасці і добрасуседства Беларусь павінна далучыцца да жалобы.
Заклікаю беларусаў добрай волі прадэманстраваць польскаму народу свае спачуванні і спагаду.
Заклікаю беларускія ўлады аб’явіць дзень агульнанацыянальнай жалобы ў знак салідарнасці з польскім народам і ўсёй Еўропай".