Мінчанам прапаноўваюць самім добраўпарадкаваць свае двары

Мінскія камунальныя службы прапаноўваюць грамадзянам актыўней удзельнічаць у добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый. Сёлета на гэтыя мэты плануецца прыцягнуць каля 23 мільярдаў рублёў ад саміх жыхароў Мінска — прычым гэта не толькі сродкі, якія паступяць на рахункі арганізацый, але і работы, якія людзі выконваюць сваімі сіламі і за свой кошт.

Як паведаміла 18 лютага журналістам намеснік генеральнага дырэктара арганізацыі “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Галіна Гілевіч, камунальнікі ставяць на мэце знізіць бюджэтнае фінансаванне добраўпарадкавання двароў. Паводле яе словаў, ЖРЭА і ЖЭСы пачалі збіраць жыхароў і вызначаць ініцыятыўныя групы па ўладкаванні дзіцячых пляцовак і малых архітэктурных формаў. Калі працы не ўвайшлі ў план капітальнага рамонту, людзі робяць іх самі.

Летась у Мінску адрамантавалі 690 двароў. На гэтыя мэты прыцягнулі каля 20 мільярдаў рублёў, інфармуе БелаПАН.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі