Мінадукацыі хоча вярнуць завочнаму навучанню “першапачатковы сэнс”

Міністэрства адукацыі плануе істотна скараціць колькасць студэнтаў-завочнікаў. Да таго ж, як лічыць намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, вучыцца на завочным павінны без адрыву ад вытворчасці, а не ўчорашнія выпускнікі школ, піша газета “Звязда”.  На думку Аляксандра Жука, у апошнія гады завочная форма навучання набыла гіпертрафіраваныя маштабы, асабліва ў прыватных ВНУ. Адсутнасць добра арганізаванага вучэбнага працэсу і кантролю, у тым ліку і бягучага, аўтаматычна робіць завочную форму атрымання адукацыі менш эфектыўнай, чым дзённая. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі