Мінадукацыі скараціла колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ
Міністэрства адукацыі Беларусі прыняло рашэнне скараціць сёлета прыём студэнтаў на бюджэтную форму навучання на 700 месцаў.
Пра гэта паведамілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У
прыватнасці, згодна з гэтай пастановай, на дзённую бюджэтную форму
навучання ў БДУ павінна быць прынята 1810 чалавек, а на завочную
бюджэтную - 435.
У параўнанні з мінулым годам набор на бюджэт у Белдзяржуніверсітэт скараціўся на 80 месцаў - 65 скарочана на дзённай бюджэтнай форме і 15 - на завочнай, паведамляе “Інтэрфакс”.
Фота — photo.bymedia.net