Мінчане “абрываюць” тэлефоны гарачай лініі па аплаце камуналкі
19 лютага два нумары Мінскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі пачалі працаваць як гарачыя лініі. Па іх можна атрымаць кансультацыю па налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Па адным з іх Еўрарадыё паведамілі, што званкі ад мінчан паступаюць няспынна:
“Кладзем трубку — і тут жа падымаем. Пытаюцца, чаму такія вялікія тарыфы. Тэлефануюць, напэўна, больш за ўсё пенсіянеры, іх гэта больш за ўсё закранае”.
Пры гэтым памылак у налічэнні платы не выяўляецца: налічэнні зробленыя ў адпаведнасці з усталяванымі тарыфамі.
Атрымаць кансультацыю можна па тэлефонах 8 (017) 200-10-79, 200-76-31 з 10.00 да 18.00 з 19 па 29 лютага. Акрамя таго, 19 і 20 лютага прамыя тэлефонныя лініі праводзіць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па тэлефоне 8 (017) 200-19-00.