Мінчанін зарабляў продажам маку для наркаманаў (відэа)
Прадаўца затрымалі праваахоўнікі.
35 кілаграмаў маку канфіскавалі ў 34-гадовага мінчаніна. Прадаўца наркатычнай сыравіны затрымалі супрацоўнікі сталічнага наркакантролю сумесна з калегамі з Фрунзенскага РУУС.
Паводле прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкаму, мужчына нідзе не працаваў і жыў з продажу маку. На гэтыя грошы ён утрымоўваў жонку і дваіх дзяцей. Адзін кілаграм “сыравіны” ён прадаваў за 900 тысяч. Пакупнікі прыходзілі да яго на кватэру, а часам сустрэчы прызначаліся на вуліцы, калі мужчына выгульваў сабаку.
У часе вобшуку ў кватэры гандляра знайшлі 35 кілаграмаў маку і электронныя вагі. Цяпер праваахоўнікі ладзяць праверку, па выніках якой затрыманаму вызначаць пакаранне.
З пачатку года канфіскавалі ўжо болей за 400 кілаграмаў макавага насення, затрымана 7 чалавек, адабраны адзін аўтамабіль і спагнаныя штрафы на суму 37,5 мільёна рублёў.