Мінчанка захоўвала псіхатропы ў ячэйцы адной з крамаў (фота)

Мінчанка захоўвала псіхатропы ў ячэйцы адной з крамаў (фота)

Мінчанка захоўвала псіхатропы ў ячэйцы для асабістых рэчаў адной з крамаў сталіцы. Іх заўважылі супрацоўнікі службы бяспекі гандлёвай кропкі і выклікалі праваахоўнікаў. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося 22 верасня на тэрыторыі Савецкага раёна. Супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі раённага ўпраўлення міліцыі забралі знаходку і перадалі яе экспертам. Тыя засведчылі, што гэта марыхуана (яе было 85 грамаў) і мефедрон (39 грамаў).

Удалося высветліць, што пакет з псіхатропамі ў ячэйцы пакінула 28-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём. Яна ўжо была вядомая праваахоўнікам, як закладчыца ў адной з інтэрнэт-крамаў, за ёй сачылі, каб узяць з таварам (пры гэтым раней мінчанка не мела праблем з законам). Падчас асабістага дагляду ў жанчыны знайшлі каля грама асабліва небяспечнага псіхатропа “Альфа-PVP”, каля 0,5 грама мефедрона. Іх яна збіралася прадаць.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў” (ч. 3 арт. 328 КК). Ёй пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Мінчанка захоўвала псіхатропы ў ячэйцы адной з крамаў (фота)
Фота: guvd.gov.by
Мінчанка захоўвала псіхатропы ў ячэйцы адной з крамаў (фота)
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі