Мінчанку будуць судзіць за тое, што выселіла з жылля памочніцу пракурора

Мінчанку будуць судзіць за тое, што выселіла з жылля памочніцу пракурора

34-гадовую мінчанку будуць судзіць за тое, што яна выселіла са сваёй кватэры памочніцу пракурора, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

21 ліпеня 2020 года жанчына здала сваю кватэру памочніцы пракурора. Дамову аформілі на два гады. Жыхарка, як паведамляецца, плаціла своечасова і цалкам. 

Але пасля таго, як пачаўся пераслед удзельнікаў пратэстаў, гаспадыня вырашыла выселіць прадстаўніцу сілавых органаў. За гэта на яе пачалі крымінальную справу.

"Абвінавачаная паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў, у якіх размяшчаліся заклікі да ўшчамлення правоў пракурорскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць крымінальны пераслед і падтрымліваюць ад імя дзяржавы абвінавачванне ў судзе па крымінальных справах аб удзеле грамадзян у пратэстных акцыях", — заяўляе прэс-служба Генпракуратуры. 

За гэта на гаспадыню кватэры пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы яе ў парушэнні раўнапраўя грамадзян (арт. 190 Крымінальнага кодэкса).

Мінчанка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.  Яе крымінальная справа перададзеная ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі