Мінчук некалькі месяцаў ездзіў па льготным школьным праязным
Ільготны праязны
2000 рублёў заплаціць мінчук, які знайшоў ільготны праязны школьніка і ездзіў па ім на грамадскім транспарце некалькі месяцаў. Як пішуць "Мінск-Навіны", мужчыну аштрафавалі на 800 рублёў (20 базавых велічынь), а таксама прысудзілі кампенсаваць шкоду "Мінсктрансу" і Мінскаму метрапалітэну — больш за 1200 рублёў.
Мінскім школьнікам дзеля эксперыменты выдалі льготныя праязныя. Гэта пластыкавая смарт-картка, якую трэба адзначыць на валідатары ў транспарце.
"Кожная картка мае свой нумар, таму мы лёгка можам праверыць, калі і кім яна выкарыстоўваецца. Падчас рэйдаў мы вызначылі, што некаторыя праязныя праводзяць як у вучэбны час, так і глыбокай ноччу. Неўзабаве выявілі, што гаворка ідзе пра незаконнае выкарыстанне картак з боку дарослых", — кажа прадстаўніца Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.
Зламыснікам выявіўся працуючы жыхар Мінска, які знайшоў згублены праязны.
Чыноўніца перасцерагла бацькоў школьнікаў ад карыстання дзіцячым праязным — за гэта таксама прадугледжана пакаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.