Мінчук пазычыў у калег 60 тысяч долараў і не збіраўся іх вяртаць
Мінчук пазычыў у калег і малазнаёмых людзей больш за 60 тысяч долараў і не збіраўся іх вяртаць. У адносінах 31-гадовага мужчыны распачалі больш за дзясятак крымінальных спраў аб махлярстве ў буйным памеры.
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, ад жніўня 2013-га да студзеня 2016 года мужчына завалодаў грашовымі сродкамі 13 чалавек. У той час абвінавачаны працаваў на адным з прадпрыемстваў Мінскага раёна. Ён пазычаў грошы, называючы розныя прычыны і абяцаючы выплату працэнтаў. Гэта былі сумы ад 1000 да 7000 долараў.
Крымінальныя справы ўжо аб'ядналі ў адну вытворчасць. Мінчуку, які на момант затрымання быў беспрацоўным, выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні махлярства.