Мінчук зняў з манекена абутак і стаў фігурантам крымінальнай справы
Злачынства трапіла на відэа / t.me/police_minsk
У адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў з манекена знялі абутак. Гэта трапіла на відэа, і міліцыя знайшла зламысніка. Ім аказаўся 53-гадовы мужчына, у якога раней былі праблемы з законам. Яму спадабаўся абутак і ён не ўтрымаўся — забраў яго і схаваў у заплечнік. Страты склалі 350 рублёў. Распачатая крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.