Мінчука будуць судзіць за марыхуану, прывезеную на хутар Шаблі
На фэсце “Дружба”, які прайшоў 1 жніўня, у 26-гадовага мінчука знайшлі марыхуану. 29 жніўня справу перадалі ў суд.
Міліцыянты на ўваходзе правяралі ўсіх, хто прыехаў на фестываль, перадае "Рэгіянальная газета" словы прадстаўніка Следчага камітэта Уладзіміра Падарэцкага. У аднаго мужчыны знайшлі скрутак у поліэтыленавым пакеце.
Як выявілася, гэта была марыхуана. Мужчына сказаў, што ўзяў яе, каб расслабіцца.
Цяпер правапарушальніку пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў ці пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў.
Фота — news.transinfo.by