Мінчукам абяцаюць "салодкія" дарогі

Пра гэта паведаміў 1 кастрычніка першы намеснік старшыні гарвыканкама Уладзімір Кухараў. 

"Мы плануем і далей выкарыстоўваць гэтыя сумесі і паступова замяшчаць стандартныя пясчана-салявыя сумесі, якія прыносяць пэўную шкоду і навакольнаму асяроддзю, і металічным канструкцыям", — перадае яго слова БелаПАН

Чыноўнік адзначыў, што летась выкарыстаць новыя сумесі ў поўнай меры не атрымалася, бо зіма была маласнежная і вялікай колькасці рэагентаў не патрабавалася. Новая сумесь, па яго словах, не выклікае карозію, што добра і для аўтамабіляў, і для агараджальных канструкцый. 

Летась новыя сумесі выкарыстоўваліся пераважна ў дварах, а гэтай зімой плануецца пасыпаць імі і праезную частку. 

Фота — tyt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі