Мінчукі дамагліся, каб гарачую ваду адключалі не ў красавіку, а ў чэрвені

У Мінску перанеслі тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння ў некаторых спажыўцоў. Такое рашэнне прыняло ўнітарнае прадпрыемства "Мінсккамунцепласетка". Яшчэ ўчора паведамлялася, што з 20 красавіка адключаць гарачае водазабеспячэнне ў спажыўцоў па наступных адрасах: вуліца 50 гадоў Перамогі, 1, 2, 3, 3Б, 5 — корпус 1 і 2, 5А, 7, 9-12, 14, 15, 17-19, 21, 23; вуліца Рагачоўская, 1, 3, 5, 7, 7А, 9, 19; вуліца Герояў 120-й Дывізіі, 17; праспект Незалежнасці, 202, 202/3. Аднак, як інфармуе БЕЛТА, "па шматлікіх просьбах мінчукоў", адключэнне перанеслі на 8 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі