Мінчукі завінаваціліся 10 мільярдаў рублёў за камунальныя паслугі

Болей за 10 мільярдаў рублёў завінаваціліся мінчане за камунальныя паслугі ў студзені-траўні мінулага года. Пра гэта паведаміў БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” Аляксей Герасімчык.

Усяго ў горадзе налічваецца 23 800 асабістых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю. З іх амаль 19,5 тысячы маюць запазычанасць да двух месяцаў на суму 5 мільярдаў 707 мільёнаў рублёў. Болей за паўгода не аплачваюць жыроўкі 497 даўжнікоў. Яшчэ 71 даўжнік не плаціць “камуналку” болей за тры гады.

Пратэрмінаваная запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў сталіцы з пачатку 2015 года ўзрасла на 2 мільярды рублёў.

З 2013 года ў кватэры горшых спажывецкіх якасцяў у Мінску выселілі 24 злосных неплацельшчыкаў. За паўгода сёлета ў суды падалі 18 пазоваў аб высяленні, пяць з іх ужо задаволена.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі