Мінчукі завінаваціліся за "камуналку" амаль 7 мільёнаў рублёў

Мінчукі завінаваціліся за "камуналку" амаль 7 мільёнаў рублёў

Па стане на 1 лютага 2019 года запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг у Мінску дасягнула 6,9 мільёна рублёў. Такую лічбу называе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на філіял "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска" КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".

Большая частка даўжнікоў мае невялікія запазычанасці: 89% не плацілі за камунальныя паслугі тры месяцы. Запазычанасць ад трох да шасці месяцаў маюць 4,15% даўжнікоў. 2,9% не аплочвалі жыроўкі ад 6 месяцаў да 1 года, а 3,95% — ад 1 да 3 гадоў.

Найбольшая колькасць неплацельшчыкаў жыве ў Маскоўскім раёне (6158 рахункаў на 765 тысяч рублёў), найменшая — у Партызанскім (2778 рахункаў на 356 тысяч рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі