Мінчуку не спадабаўся кошт на квіток і ён прыдумаў бомбу ў будынку вакзала

Чыгуначны вакзал у Мінску

Чыгуначны вакзал у Мінску / Euroradio

Мінчуку не спадабаўся кошт на квіток і ён прыдумаў бомбу ў будынку вакзала. У выніку 58-гадовы мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы.

Як паведамляе мінская міліцыя, здарэнне адбылося некалькі дзён таму. Мужчына патэлефанаваў на нумар чыгункі 105 і распытваў у супрацоўніцы пра кошт квітка на цягнік (куды збіраўся ехаць, не ўдакладняецца). Пачутая лічба яму не спадабалася, і мінчук стаў... пагражаць. Ён паведаміў, што рыхтуецца выбух.

Міліцыянты вылічылі зламысніка і затрымалі. Ён — беспрацоўны. За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі