Мінэнерга: Беларусь цалкам расплацілася за расійскі газ за студзень-травень

Мінэнерга: Беларусь цалкам расплацілася за расійскі газ за студзень-травень

Беларусь цалкам разлічылася за пастаўкі расійскага газу за студзень-травнь 2022 года. Пра гэта заявіла прэс-служба Мінэнерга, каментуючы сённяшнія паведамленні ў СМІ.

"Інфармацыя, якая з'явілася на асобных тэлеграм-каналах, пра затрымку беларускім бокам плацяжоў за расійскі газ не адпавядае рэчаіснасці.

З 1 красавіка 2022 года разлікі за прыродны газ, які пастаўляецца ў краіну, вырабляюцца ў належным парадку ў расійскіх рублях", — заяўляюць у Мінэнерга.

Аб праблемах з аплатай газу паведаміла выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. Паводле яго, Беларусі стала нявыгадна плаціць за газ па дамоўленых тарыфах, таму плацяжы затрымліваюцца.

Згодна з кантрактам з "Газпрамам" афіцыйны Мінск павінен плаціць за газ з разліку $128 за тысячу кубаметраў — гэта вельмі выгадна. Але на пачатку 2022-га Беларусь дамовілася аплочваць пастаўкі ў расійскіх рублях. Пасля пачатку вайны з Украінай Крэмль запатрабаваў таго ж ад газавых кампаній Еўрасаюза. Пры гэтым Расія штучна павысіла курс расійскага рубля — і да долара, і да еўра, і да беларускага рубля.

Цяпер расійскі рубель каштуе 56 рублёў за долар. Магчыма, рынкавы курс быў бы ў дыяпазоне ад 80 да 120. Беларусь разлічвала на 75—80 расійскіх рублёў за долар — такі курс быў да 24 лютага, дня нападу на Украіну. У выніку за пастаўкі расійскага газу Мінску давялося б аддаць больш рублёў, чым раней планавалася, піша выданне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі