Мінэнерга: Беларусь не атрымлівала ад Расіі прапановы прадаць газавыя сеткі

Мінэнерга: Беларусь не атрымлівала ад Расіі прапановы прадаць газавыя сеткі

Расія не прапаноўвала Беларусі купіць нашыя ўнутраныя газавыя сеткі. Пра гэта журналістам заявіла намесніца міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава. "Такія перамовы не вяліся. Нейкіх афіцыйных заяў або прапаноў ад РФ не паступала", — перадае БЕЛТА яе словы.

Раней Аляксандр Сурыкаў, які да апошняга часу быў расійскім амбасадарам у Беларусі, казаў, што продаж беларускіх газавых сетак у рукі "Газпраму" мог бы зрабіць газ таннейшым для беларусаў. 

Пруднікава дадала, што эксплуатацыяй, тэхнічным абслугоўваннем, своечасовай рэканструкцыяй газаразмеркавальных сетак займаецца ДВА "Белпалівагаз". "Казаць пра тое, што прыйдзе нехта і будзе гэта ўсё абслугоўваць і мы захаваем якасць паслуг, даступнасць, мне здаецца, не зусім той кірунак, які мы павінны разглядаць", — заявіла чыноўніца. 

На яе думку, Беларусь мусіць захаваць цяперашні стан газавых сетак і зрабіць яго лепшым. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі