Мінфін абяцае бюджэтнікам павышэнне заробкаў

Мінфін абяцае бюджэтнікам павышэнне заробкаў

Міністэрства фінансаў заяўляе, што ў другім паўгоддзі гэтага года заробкі бюджэтнікаў вырастуць. Як паведамляе БЕЛТА са спасыкай на прэс-службу ведамства, гэта адбудзецца за кошт павелічэння тарыфнай стаўкі першага разраду, а таксама будуць выкарыстаныя “іншыя механізмы”, якія прадугледжваюць рост заробкаў.

Але пры гэтым Мінфін пакуль не гатовы назваць памер павелічэння заробкаў работнікам бюджэтнай сферы.

Па выніках траўня гэтага года, сярэдні заробак па краіне склаў 943,9 рубля. У красавіку ён быў 921 рубель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі