Мінфін: Кансалідаваны бюджэт Беларусі выкананы з прафіцытам у 16 трлн рублёў

Мінфін: Кансалідаваны бюджэт Беларусі выкананы з прафіцытам у 16 трлн рублёў

Кансалідаваны бюджэт Беларусі за 2015 год па прыбытках выкананы на 101,3% ад удакладненага плана. Пра гэта 19 лютага заявіў міністр фінансаў Уладзімір Амарын на калегіі ведамства па выніках выканання бюджэту за 2015 год і задачах фінансавых органаў у 2016 годзе.

Паводле яго інфармацыі, кансалідаваны бюджэт за мінулы год па даходах выкананы ў суме 266,3 трыльёна рублёў. Выдаткі склалі 250,4 трыльёна і ў выніку атрымаўся прафіцыт у памеры 15,9 трыльёна рублёў.

Большую частку гэтага прафіцыту (15,1 трыльёна) сфармавалі паступленні вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты. Гэтыя сродкі пайшлі на пагашэнне дзяржаўнай пазыкі.

У прыбыткі бюджэтаў абласцей і Мінска летась паступіла 138,2 трыльёна, або 100,5% да гадавога плана, а расходы былі прафінансаваныя ў памеры 137,6 трыльёна або 98,8%, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі