Чыноўнік Мінгандлю распавёў, чаму не правяралі “Карону” і “Прастор”

Еўрарадыё: Колькі часу трэба, каб праверыць адну краму?

Валяр’ян Бяспалы: На гэта даецца да 3 дні, цяпер мы праводзім пазапланавыя праверкі. Правяраюць мінімум 2 чалавекі.

Еўрарадыё: “Карону” і “Прастор” пакуль не правяралі?

Валяр’ян Бяспалы: Мы іх у мінулым годзе правяралі. Цяпер інфармацыі і ў нас, і ад насельніцтва няма, што ёсць грубыя парушэнні. Таму іх не правяралі апошнім часам. Будуць падставы — будзем правяраць усіх.

Еўрарадыё: Тыя, хто правярае, таксама ж ходзяць у крамы каля дома, там былі парушэнні?

Валяр’ян Бяспалы: Каля дома мы устанаўлівалі парушэнні, спецыялісты маніторылі таксама. Але там выправіліся ўжо…

Еўрарадыё: А тыя крамы, якія ўжо адчыніліся пасля адкрыцця, ці выправілі яны парушэнні?

Валяр’ян Бяспалы: Кароткі час у нас. Указ пачаў дзейнічаць толькі з 7 снежня, па якім можна прыпыніць дзейнасць, таму паўторна праверыць не паспелі. Калі будуць падставы — будзем правяраць.

Мінгандаль пачаў зачыняць крамы з сярэдзіны снежня. Сярод зачыненых — крамы “Электрасіла”, “Пяты элемент”, “Еўраопт”, “Гіпа”. З 11 снежня Мінгандаль прыпыніў дзейнасць 8 крам будаўнічых матэрыялаў “Ома” за павышэнне коштаў і пратэрмінаваныя тавары.

Фота: vinnitsa.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі