Мінгарвыканкам не дае былым яўрэйскім могілкам статус гістарычнай каштоўнасці
Мінгарвыканкам адмаўляецца надаваць статус гісторыка-культурнай кашўтоўнасці на тэрыторыі парку па вуліцы Калектарнай. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка старшыні Арцёма Цурана, які абнародаваў у Фэйсбуку старшыня Беларускага добраахвотнага таварыста аховы помнікай гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Па словах Астаповіча, Таварыства аховы помнікаў ужо год дамагаецца, каб былым яўрэйскім могілкам надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У лісце з Мінгарвыканкама гаворыцца, што гэтае пытанне разглядалася на сесіі Мінгарсавета 9 сакавіка і рашэнне прынята адмоўнае. Падставамі для адмовы называецца тое, што
1. парк на месцы былых могілак (у межах вуліц Клары Цэткін — Гебелева — Калектарнай) мае найменне "Яўрэйскі мемарыяльны парк";
2. "на тэрыторыі парку ўвекавечана памяць ахвяр нацызму (усталяваны мемарыяльныя камяні і скульптурная кампазіцыя "Разбіты ачаг")".
Акрамя таго, парк не падлягае забудове.
"Матывацыя проста ўражвае. Па-тыпу, калі дзіцёнку гавораць — табе машынка не патрэбна, бо плюшавага зайца маеш", — абураецца ў сваім каментары Астаповіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.