Мінгарвыканкам паведаміў пра самыя запатрабаваныя прафесіі ў сталіцы
Упраўленне занятасці камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала спіс найбольш запатрабаваных прафесій. Паводле звестак камітэта, на 1 красавіка найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з’яўляліся электраманцёры-лінейшчыкі (100 вакансіяў), лекары-спецыялісты (416), дырэктары (147), інжынеры-праграмісты (93), медсёстры (755), спецыялісты розных кваліфікацыяў (132).
Таксама апублікаваны спіс прафесіяў, па якіх знайсці працу складаней за ўсё. Так, на 45 вакансіяў кіроўцы прэтэндуюць 362 беспрацоўныя, на 5 вакансіяў грузчыкаў — 596 беспрацоўных. Занадта высокая канкурэнцыя і за месцы кладаўшчыкоў, прадаўцоў, прыбіральшчыкаў, вартаўнікоў.
У студзені-сакавіку па дапамогу ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнуліся 13 663 чалавек, з іх 12 534 беспрацоўных, паведамляе БелаПАН.