Мінгарвыканкам вырашыў не праводзіць масавыя гулянні на дзень горада

Мінгарвыканкам вырашыў не праводзіць масавыя гулянні на дзень горада

Дзень горада сёлета ў Мінску пройдзе без традыцыйных масавых гулянняў, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. Перавага будзе аддадзеная лакальным акцыям, выставам і тэматычным урокам.

"Такое рашэнне прынятае ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і забеспячэннем бяспекі грамадзян ва ўмовах распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19", — заяўляюць у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Між тым, медыкі перасцерагалі, што ў закрытых памяшканнях, дзе маюць праводзіцца выставы і тэматычныя ўрокі, пагроза заразіцца каранавірусам значна большая, чым на адкрытай прасторы. 

Сёлета дзень горада будзе адзначацца ў Мінску 12-13 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі