Мінінфарм патлумачыў блакіроўку Sports.ru парушэннем законаў аб азартных гульнях
Што парушыў Sports.ru?
Міністэрства інфармацыі Беларусі пацвердзіла, што найбуйнейшы расійскі спартовы сайт Sports.ru не выпадкова перастаў адчыняцца на тэрыторыі краіны з 22 траўня. Першы намеснік міністра Андрэй Кунцэвіч падчас прамой тэлефоннай лініі распавёў "Спутнику", што непапулярнае рашэнне аб блакаванні было прынятае пасля хадайніцтва ў Мінінфарм з боку падатковых органаў.
"У сувязі з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусі аб азартных гульнях", — удакладніў Кунцэвіч.
Ён дадаў, што акрамя Sports.ru, заблакаваныя яшчэ 483 рэсурсы.
Да таго блакаванне Sports.ru ў Беларусі звязвалі з палітыкай. Адзін з заснавальнікаў сайта — беларус Дзмітрый Навоша. Ён неаднаразова выступаў супраць гвалту з боку сілавікоў і крытыкаваў рэпрэсіі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.