У Беларусі заблакаваны расійскі сайт Sports.ru

Доступ да Sports.ru абмежаваны / Еўрарадыё
Доступ да Sports.ru абмежаваны / Еўрарадыё

Раніцай 22 мая на тэрыторыі Беларусі перастаў адкрывацца найбуйнейшы расійскі спартовы сайт Sports.ru. Некаторыя жыхары Беларусі пры спробе зайсці на яго бачаць пусты экран, іншыя — паведамленне аб блакаванні Міністэрствам інфармацыі.

Па стане на 10:00 сайт недасяжны праз ByFly, А1, МТС.

Адзін з заснавальнікаў Sports.ru — беларус Дзмітрый Навоша. Ён неаднаразова выступаў супраць гвалту з боку сілавікоў і крытыкаваў рэпрэсіі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. А адным з мінарытарных акцыянераў Sports.ru у 2019 годзе стаў вядомы блогер Юрый Дудзь. З 2011 года ён быў галоўным рэдактарам сайта, а на той момант займаў пасаду намесніка гендырэктара.

У лютым 2021 года асноўным уладальнікам Sports.ru стаў інвестыцыйны фонд заснавальніка касметычнай кампаніі Faberlic бізнесоўца Аляксея Нячаева. Ён апошнім часам пазіцыянуе сябе як лідара расейскай партыі "Новыя людзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі