Міністр абароны: Коржыч правісеў у пятлі сем дзён

Міністр абароны: Коржыч правісеў у пятлі сем дзён

Адказваючы на ​​пытанне пра самагубствы ў беларускім войску, міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў, як сам выратаваў салдата тэрміновай службы ад суіцыду:

Раўкоў: "У маёй практыцы было некалькі суіцыдаў. Давялося даставаць двух хлапцоў з пятлі, калі выконваў службовыя абавязкі. Кавалёў такі быў... Калі я яго ў медсанбаце наведваў, ён сказаў: "Таварыш капітан, навошта вы мяне выцягвалі? Я ўсё адно пайду".

Па словах міністра, канфлікты ў войску непазбежныя — гэта абумоўленае прабеламі ў выхаванні на ўзроўні сям'і і школы. "Часта суіцыдальныя настроі — гэта не пытанне нестатутных адносін. Гэта пытанне падрыхтоўкі маладога чалавека ў войска. Адзін хлопец — стрэсаўстойлівасць. Ён адказаў сабе на пытанне: "Я буду служыць". А іншы не адказаў — і мучаецца, таму што хтосьці, мама ці тата, адправіў яго ў войска", — дадаў Раўкоў.

Каментуючы "справу Аляксандра Коржыча" — салдата тэрміновай службы з Пінска, знойдзенага ў пятлі 3 кастрычніка 2017 года ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры ў Печах, Андрэй Раўкоў патлумачыў, чаму некалькі чалавек яшчэ да заканчэння крымінальных спраў апынуліся звольненымі з войска:

"Для мяне як для міністра абароны самае непрыемнае было, што гэтага салдата страцілі на сем дзён. Сем дзён ён правісеў ў пятлі. Мы без шкадавання адхілілі вінаватых у гэтым службовых асобаў ад службы ва Узброеных Сілах. Шэраг кадравых пытанняў, якія давялося вырашыць у 72-м АНЦ, звязаныя менавіта з гэтым. Пра віну астатніх мы будзем разважаць, калі скончацца крымінальныя справы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі