Міністр адукацыі Беларусі выказаўся аб размеркаванні для платнікаў

"Мы будзем актыўна прапаноўваць ім выкарыстоўваць такую магчымасць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Мы будзем актыўна прапаноўваць ім выкарыстоўваць такую магчымасць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец выказаўся аб размеркаванні для платнікаў. Ён запэўнівае, што для іх яно не будзе абавязковым.

"Гэта не гаворыць пра тое, што мы будзем абавязваць нашых выпускнікоў платнай формы навучання размяркоўвацца, але мы будзем актыўна прапаноўваць ім выкарыстоўваць такую магчымасць, паказваць яе перавагі", цытуе словы міністра БЕЛТА.

Нядаўна старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла, што "Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўлена задача — размяркоўваць не толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх". Можна было падумаць, што абавязковае размеркаванне ў Беларусі будзе не толькі для студэнтаў-бюджэтнікаў, але і для платнікаў.

Дарэчы, яшчэ ў траўні 2021-га дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапанавалі зрабіць размеркаванне абавязковым для платнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі