Качанава: Мінадукацыі пастаўленая задача размяркоўваць усіх студэнтаў

Твары студэнтаў, якія слухаюць пра размеркаванне / t.me/sovrep
Твары студэнтаў, якія слухаюць пра размеркаванне / t.me/sovrep

Абавязковае размеркаванне ў Беларусі будзе не толькі для студэнтаў-бюджэтнікаў, але і для платнікаў. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла на сустрэчы з студэнтамі і школьнікамі 16 лістапада.

"У нашай краіне абавязковае размеркаванне. Таму гэтае пытанне мы трымаем на кантролі. Калі малады чалавек заканчвае вышэйшую навучальную ўстанову або каледж, мы павінны даць яму першае працоўнае месца. Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўлена задача — размяркоўваць не толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх",прыводзіць словы Качанавай прэс-служба Савета Рэспублікі.

Студэнты-платнікі ў Беларусі маглі атрымаць размеркаванне і раней — па ўласным жаданні. Ці стане цяпер размеркаванне абавязковым для ўсіх платнікаў, са словаў Качанавай не зусім зразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі