Міністр эканомікі адказаў, як удасца падняць сярэдні заробак да $500
Еўрарадыё пацікавілася ў міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, як на беларускай эканоміцы адаб'ецца рост сярэдняга заробку да 500 долараў. Менавіта такую задачу на 2017 год паставіў Аляксандр Лукашэнка.
Адказ Зіноўскага прагучаў падчас сустрэчы з журналістамі ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў 29 лістапада.
Зіноўскі: "Мы павінныя разумець, што скочыць ад сённяшняга сярэдняга заробку ў 370 долараў да 500 — гэта цяжкая задача".
Па словах міністра, дасягнуць такіх заробкаў — рэальна ў шэрагу галін эканомікі і відаў эканамічнай дзейнасці.