Міністр прамысловасці: Лукашэнка зноў паслаў у Зімбабвэ

Міністр прамысловасці: Лукашэнка зноў паслаў у Зімбабвэ

Міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык зноў наведае Зімбабвэ. Пра гэта ён заявіў 23 верасня па выніках размовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Гаворка ішла пра працу прамысловасці ва ўмовах заходніх санкцый. Між іншым, Лукашэнка згадаў, што на Захад паступаюць сігналы, як Пархомчык спрабуе абысці санкцыі.

Як паведамляе sb.by, міністр з аптымізмам глядзіць у будучыню, спадзяецца на павелічэнне паставак прадукцыі ў Расію і Афрыку, абяцае "здзіўляць". Летась у Зімбабвэ сабралі каля 800 адзінак тэхнікі (камбайны, трактары, грузавікі і г. д.) на 30 мільёнаў долараў. "Сёлета практычна падвоім пастаўкі нашай тэхнікі на гэты рынак", — кажа Пётр Пархомчык. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка даў яму даручэнне на снежань 2021-га: "Зноў вылятаю ў Зімбабвэ для таго, каб падрыхтаваць план працы на 2022 год".

Міністр таксама заявіў, што на прадпрыемствах "ніякіх забастовак няма". Але ж яны яшчэ і не аб'яўляліся. Затое на прадпрыемствах адбываюцца прэвентыўныя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі