Міністр прыродных рэсурсаў выказаўся пра акумулятарны завод у Брэсце

Міністр прыродных рэсурсаў выказаўся пра акумулятарны завод у Брэсце

У дачыненні да акумулятарнага завода ў Брэсце дзяржава будзе дзейнічаць у адпаведнасці з прыродаахоўным заканадаўствам. Пра гэта заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік паінфармаваў, што цяпер завод па рэкамендацыі Мінпрыроды выконвае мерапрыемствы па дасягненні праектных параметраў. "Пасля чаго будзем разглядаць заявы, якія будуць паступаць ад прадпрыемства. Ёсць вызначаны рэгламент. Мы будзем дзейнічаць у адпаведнасці з ім, з прыродаахоўным заканадаўствам Беларусі", — дадаў міністр.

Брастаўчане ўжо амаль паўтара года змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на ўскраіне горада. Дзяржаўная камісія ўжо двойчы не прымала завод праз парушэнне экалагічных паказчыкаў. 

14 чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс распарадзіўся прыпыніць будаўніцтва завода "да ліквідацыі выяўленых парушэнняў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі