Міністр транспарту расказаў, дзе ўлады будуць шукаць грошы на будаўніцтва дарог

Міністр транспарту расказаў, дзе ўлады будуць шукаць грошы на будаўніцтва дарог

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка расказаў, дзе ўлады збіраюцца шукаць грошы на будаўніцтва і рэканструкцыю дарог. Паводле яго слоў, гэта — "кітайскія рэсурсы" і сродкі Еўразійскага банка развіцця, паведамляе sb.by.

Па словах Аўраменкі, плануецца рэалізаваць праект рэканструкцыі 60 кіламетраў дарогі Р-46 у накірунку Полацка. "Мы актыўна працуем па прыцягненні сродкаў з кітайскімі партнёрамі", — кажа ён. Кошт праекту складае больш за 200 млн рублёў.

На 47 кіламетраў дарогі М-3 на ўчастку ад Мінска ў бок Плешчаніц плануецца прыцягнуць сродкі Еўразійскага банка развіцця.

У жніўні міністр транспарту заявіў, што з-за заходніх санкцый недаступнымі апынуліся сродкі еўрапейскіх банкаў, за кошт якіх планавалася прафінансаваць шэраг буйных дарожных праектаў у нашай краіне. Шукалася сума ў паўмільярда долараў. Тады Аляксей Аўраменка казаў пра перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Экспартна-імпартным банкам Кітая. Яны, відаць, працягваюцца дагэтуль.

Пра тое, што шукаецца фінансаванне на дарогі, заявіў і прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі