Мінпрацы: мінімальны заробак за люты не індэксуецца
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі заявіла, што мінімальная зарплата і грашовыя даходы насельніцтва за люты 2018 года не індэксуюцца. Як вядома, індэксацыя з'яўляецца частковай кампенсацыяй з бюджэту страт, якія выкліканыя інфляцыяй. Але ў мінулым месяцы індэкс спажывецкіх цэн у параўнанні да студзеня склаў 100,9% і, такім чынам, не перавысіў пяціадсоткавага парога. Таму індэксацыі і не будзе. Таксама ёй не падлягае мінімальная зарплата, якая з 1 студзеня складае 305 рублёў, інфармуе БЕЛТА.