Мінпрацы: Штогод звольненых становіцца на 50-60 тыс. больш за прынятых на працу
Беспрацоўе ў Беларусі за апошнія гады расло заўважнымі тэмпамі. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы ў Дзяржаўнай праграме аб сацыяльнай абароне і садзеянні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
У дакуменце, зацверджаным пастановай Саўміна №73 ад 30 студзеня 2016 года, гаворыцца, што на канец 2015 года на адну вакансію прэтэндавала 1,5 беспрацоўнага. Да гэтага прывяло скарачэнне колькасці вакансій і павелічэнне колькасці беспрацоўных.
Таксама Мінпрацы паведамляе, што за апошнія пяць гадоў колькасць звольненых работнікаў штогод на 50-60 тысяч чалавек перавышала колькасць прынятых.