Мінпрыроды расказала, калі пачне працу акумулятарны завод у Брэсце
Акумулятарны завод у Брэсце зможа пачаць працу толькі пасля выканання экалагічных нарматываў па аб'ёмах выкідаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 27 жніўня заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае БЕЛТА.
Па словах чыноўніка, акумулятарны завод мае станоўчыя вынікі экалагічнай экспертызы. "Прадугледжана, што прадпрыемства будзе перапрацоўваць 13 156 т свінцу ў год, пры гэтым выкіды складуць не больш за 3,05 кг. Калі ў завода атрымаецца выканаць гэтыя абавязацельствы, то ў яго будзе магчымасць запусціцца і працаваць. Калі будуць нейкія парушэнні, якія не дазволяць выканаць экалагічныя абавязацельствы, то Мінпрыроды не дазволіць увод у эксплуатацыю", — патлумачыў Корбут.
Намеснік міністра паведаміў, што ў гэтым выпадку завод павінен будзе зноў правесці грамадскае абмеркаванне і падаць заяўку на змену праектнай дакументацыі.
Як паведамлялася раней, акумулятарны завод ужо некалькі разоў падаваў заяўку на дзяржаўную экалагічную экпертызу, аднак дагэтуль не прайшоў яе. Паводле афіцыйных звестак, працы на заводзе не вядуцца, хаця праціўнікі вытворчасці падазраюць, што завод усё ж такі працуе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.