Мінск узначаліў рэйтынг самых крымінальных гарадоў Усходняй Еўропы
Мінск названы самым крымінальным горадам Усходняй Еўропы / pixabay.com
Мінск стаў самым крымінальным горадам Усходняй Еўропы. Адпаведны рэйтынг апублікаваў даследчы цэнтр Numbeo.
У тройку лідараў увайшлі таксама два ўкраінскія гарады — Адэса і Дняпро.
Кіеў у гэтым рэйтынгу займае 9-е месца, Масква — 15-е, Варшава — 27-е. А Вільня нават не трапіла ў спіс з 31 горада Усходняй Еўропы.
Numbeo — праект, які заснаваў былы праграміст Google серб Младэн Адамавіч. Гэта база даных аб разнастайных сацыяльна-эканамічных аспектах жыцця ў гарадах свету. Яна робіцца на аснове адкрытай інфармацыі, апрацаванай празрыстым чынам — так, каб яе можна было праверыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.