Мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў КХЛ (відэа)
На гэты раз на "Мінск-Арэне" каманда Аляксандра Андрыеўскага саступіла "Сібіры" — 2:4 (0:1, 1:2, 1:1).
Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Калюжнага і Усенкі. У мінчукоў засталося 20 ачкоў, разам са "Слованам" яны знаходзяцца "на дне" канферэнцыі "Захад".
30 кастрычніка "Дынама" прымае "Металург" з Навакузнецка (аўтсайдэра канферэнцыі "Усход"), пачатак а 19-й гадзіне.
Фота — hcdinamo.by