Мінскае "Дынама" пацярпела пятае запар паражэнне ў КХЛ (відэа)

Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Збынека Іргла і Аляксея Калюжнага. Па ходу гульні мінчукі выйгравалі з лікам 1:0, 2:1, але ў трэцім перыядзе прапусцілі за дзве хвіліны тры (!) шайбы. Адзначым, што на апошніх секундах гаспадары пляцоўкі не рэалізавалі буліт.



Гэта пятае запар паражэнне мінскага "Дынама" і ўжо 20-е — у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Каманда па-ранейшаму аўтсайдэр Заходняй канферэнцыі ды займае перадапошняе месца ў КХЛ.



22 лістапада "Дынама" зноў згуляе з уфімцамі, але ўжо на сваёй пляцоўцы.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі