Мінскае "Дынама" выйграла ў "Югры" ў чэмпіянаце КХЛ (відэа)

Нагадаем, напярэдадні дынамаўцы апынуліся на апошнім месцы ў КХЛ. Жаданне рэабілітавацца перад заўзятарамі (а іх прыходзіць на трыбуны ўсё менш) і ўдача дапамаглі мінчукам атрымаць такую патрэбную перамогу — 5:3 (2:1, 3:1, 0:1).



Шайбы ў нашай каманды закідвалі Аляксей Калюжны, Джэф Плат (двойчы), Лукаш Крайчак і Томаш Суравы.



Дынамаўцы пасля 11 матчаў набралі 10 ачкоў і падняліся на некалькі пазіцый з апошняга, 28-га, месца ў КХЛ.



4 кастрычніка мінскае "Дынама" прымае омскі "Авангард", пачатак а 19-й гадзіне.



На здымку Джэф Плат, лепшы бамбардзір каманды. Фота — hcdinamo.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі